Сёння пройдзе чарговая сустрэча группы “За Волю”
7 сакавіка па адрасе Чарнышэўскага 3-39 а 16 гадзіне на сустрэчы каардынацыйнай групы “За Волю” у знак салідарнасці з палітвязням, кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым, які 8 сакавіка адзначае свой дзень нараджэння, адбудзецца прагляд мініфільмаў пра Андрэя Саннікава “Хроніка суднага часу” і “Андрей Саннікаў. Прафесіянал”.
Павіншуем Андрэя Саннікава разам! Каардынацыйная група “За Волю” заклікае быць салідарнымі і дасылаць лісты, паштоўкі з віншаваннямі.
Адправіць паштоўку зняволенаму палітыку і падтрымаць яго можна па адрасе: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба, выпраўленчая калонія № 3, Саннікаву Андрэю Алегавічу.