Актывісты БХД наведалі стрыечную бабулю Васьковіча
Актывісты аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” наведалі стрыечную бабулю палітвязня Яўгена Васьковіча Галіну Іванаўну Усаву.
Як паведаміла магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Кабанчук, у сваім лісце Яўген напісаў, што ягоная стрыечная бабуля жыве зусім адна, а нядаўна яшчэ перанесла аперацыю.
Сябры БХД перадалі ёй падарункі, аказалі дапамогу. “Вось такі вось Яўген. Сам сядзіць у турме, а клапоціцца пра тых, хто застаўся на волі”, – адзначыла Таісія Кабанчук.