Улады Рагачова заклікаюць чыноўнікаў галасаваць на апазіцыйным сайце
7 сакавіка галоўны ідэолаг Рагачова Васіль Каральчук заклікаў чыноўнікаў прымаць актыўны ўдзел у галасаванні на мясцовым незалежным сайце http://vrogacheve.ru/ ў апытанні “Калі б сёння адбыліся выбары мэра Рагачова, за каго б вы прагаласавалі?”.
Ён “настойліва парэкамендаваў” падтрымаць дзеючага мэра Віктара Банчука, заклікаўшы для большага эфекту галасаваць як з працоўнага, так і з хатняга кампутара.
Між тым, на дадзены момант, нягледзячы на падтасоўку галасавання, Віктар Банчук знаходзіцца на трэцім месцы з 15% галасоў. Другое месца займае яго былая намесніца Рыма Ястрэмская з 18%. Лідэрам жа галасавання з’яўляецца рагачоўскі каардынатар БХД Дзяніс Дашкевіч (30% галасоў).