Павал Севярынец: рэклама абортаў – гэта злачынства
У Беларусі на адным з сайтаў, які прапануе набыць тую ці іншую паслугу са зніжкай, з’явілася рэклама абортаў са зніжкай у 50%. Разам з тым з прычыны абурэння чытачоў, рэкламу з сайту хутка знялі. Дадзеную сітуацыю Прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі патлумачыў сустаршыня БХД Павал Севярынец.
“За год у Беларусі знішчаюцца дзясяткі тысячаў ненароджаных дзяцей. Пасля крызісу колькасць абортаў рэзка вырасла. Што ў такой сітуацыі азначае рэклама абортаў ды яшчэ са зніжкай – зразумела. Сутнасць акцыі проста пачварная: заб’ем вашага дзіцёнка за паўцаны”, – адзначыў ён.
“Забойства ненароджанага дзіцёнка недапушчальнае. Абурае тое, што заканадаўча практыка рэкламы абортаў не забаронена. Пазіцыя хрысціянскіх цэркваў і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі тут адзіная і адназначная: аборт – гэта забойства”, – падкрэсліў Павал Севярынец.