Кіраўніцтва глыбоцкай калоніі адмаўляецца каментаваць сітуацыю са Змітром Дашкевічам

19 сакавіка 2012 08:08  |  Палітыка

Карэспандэнт “Вестак” Кастусь Шыталь паспрабаваў датэлефанавацца да кіраўніцтва глыбоцкай калоніі, каб спытаць, з якой прычыны палітвязня, сябра БХД Змітра Дашкевіча чарговы раз змясцілі ў штрафны ізалятар.


Служба даведкі “Белтэлекама” адмовілася даваць тэлефоны калоніі. Таму прыйшлося дазвоньвацца турэмным начальнікам на хатнія нумары.


Аднак даведацца нічога не ўдалося. “Я па т.элефоне ніякіх даведак не даю, адназначна. Я ўвогуле не ведаю, з кім размаўляю”, – сказаў начальнік калоніі маёр Уладзімір Раманчук.

Намесніка начальніка калоніі падпалкоўніка Яўгена Брэхуна дома не было, і прыйшлося тэлефанаваць яму на мабільны. “Я вы хто яму [Дашкевічу]?” – “Я журналіст”. – “Рад за Вас”, – сказаў Брэхун і паклаў слухаўку.

 

Зміцер Дашкевіч – старшыня моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”. Арыштаваны 18 снежня 2010 года і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі нібыта за хуліганства. З верасня 2011 года адбывае пакаранне ў калоніі №13 у Беразвеччы (Глыбокае).


За час знаходжання ў глыбоцкай калоніі Змітра Дашкевіча трэці раз кінулі ў штрафны ізалятар. Гэтым разам ажно на 30 сутак. Таксама адміністрацыя калоніі перашкаджае размовам палітвязня з яго адвакатам.


Умовы ўтрымання ў штрафных ізалятар блізкія да катаванняў.. Там дазваляюць спаць толькі па 6 гадзінаў, кормяць меней чым звычайна, не дазваляюць мець кніг і перапісвацца. У лютым у ШІЗА глыбоцкай калоніі немагчыма было спаць з-за холаду – па некалькі разоў прыходзілася ўставаць і рабіць фізічныя практыкаванні, каб сагрэцца.

Болей навін