У Гомелі знялі фільм аб сталінскіх рэпрэсіях (відэа)

19 сакавіка 2012 22:48  |  Палітыка

У Гомелі актывісты кааліцыі “Наша Альтэрнатыва”, куды ўваходзяць і актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, знялі фільм аб сталінскіх рэпрэсіях на Гомельшчыне. Назва фільма “Лінія Сталіна – Гомельскі рэгіён”.

 

Фільм заснаваны на сведкавых паказаннях жыхароў розных раёнаў Гомельскай вобласці.Аўтар ідэі Кастусь Жукоўскі сумесна з іншымі актывістамі, грунтуючыся на ўспамінах сведкаў злачынстваў 1930-1953-х гадоў, паказаў альтэрнатыўны погляд на “Лінію Сталіна” і тое, што гэта не абарончы рубеж у Менскай вобласці, а лінія тэрору і рэпрэсій супраць народа, якая прайшла амаль праз кожную сям’ю і працягваецца да нашых дзён.

Працягласць фільма 35 хвілін.

 

У стварэнні фільма прымалі удзел:  Кастусь Жукоўскі, Алесь Сівакоў, Ларыса Шчыракова, Сяржук Саладухін, Андрусь Цянюта, Яўген Якавенка, Андрэй Папоў.

 

Болей навін