У Магілёве пройдзе ўрачысты сход да Дня Волі
У Магілёве 25 сакавіка з ініцыятывы актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Беларускага Народнага Фронту пройдзе ўрачысты сход да 94-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэта прэсавай службе БХД распавёў намеснік кіраўніка магілёўскай гарадской арганізацыі БХД Алег Аксёнаў.
Падчас сходу плануюцца выступу гісторыкаў, якія распавядуць пра гісторыю БНР, віктарына па гісторыі БНР і БХД, канцэрт бардаўскай песні.
Пачатак 25 сакавіка а 16-й гадзіне на “Коле сяброў”.