Затрыманы сябар Нацыянальнай рады БХД Вадзім Кабанчук знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС Менска (абнаўляецца)

25 сакавіка 2012 12:37  |  Палітыка

Затрыманы ў Дзень Волі сябар Нацыянальнай рады аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Вадзім Кабанчук знаходзіцца ў Цэнтральным Раус Менска. Пра гэта ён па тэлефоне паведаміў прэсавай службе БХД.

 

Паводле яго словаў, міліцыянты нічога не тлумачаць і апісваюць рэчы, якія былі ў яго аўтамабіле.

 

У Менску ля Опернага тэатра міліцыянты спынілі аўтамабіль Вадзіма Кабанчука, а самога яго затрымалі. За машынай людзі ў цывільным з рацыямі сачылі яшчэ пры выездзе з двару, дзе знаходзіцца офіс БХД. Аднак затрымаць яе вырашылі толькі ля Опернага тэатра. Актывісты, якія разам з Вадзімам Кабанчуком знаходзіліся ў аўто, здолелі ўцячы, не будучы затрыманымі.

 

У аўтамабілі знаходзіўся шэраг матэрыялаў і расцяжка да мітынгу на Дзень Волі.

Болей навін