Зміцер Шурхай стаў каардынатарам кампаніі “За справядлівыя выбары” ў Берасці”

27 сакавіка 2012 08:57  |  Палітыка

Прадстаўнікі больш як дзесяці палітычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў Берасьця распачалі кампанію «За справядлівыя выбары-2012». У горадзе было вылучана тры каардынатары кампаніі: Зміцер Шурхай, Ігар Маслоўскі і Зміцер Шыманскі. 

 

Паводле каардынатара аргкамітэту па стварэньні партыі БХД па Берасьцейшчыне Зьмітра Шурхая, кампанія будзе ладзіцца, каб дамагчыся справядлівых выбараў:

«Кампанія „За справядлівыя выбары“ павінна выявіць фальсыфікацыі і парушэньні, якія несумненна будуць адбывацца на любых выбарах, калі іх так можна назваць, пры рэжыме Лукашэнкі. Я асабіста не лічу гэты фарс выбарамі. Будуць прыкладацца ўсе намаганьні, каб зафіксаваць фальсыфікацыі, давесьці гэта да беларускай і эўрапейскай супольнасьцяў. Мы будзем намагацца, каб такія „выбары“ не былі прызнаныя міжнароднай супольнасьцю».

У межах кампаніі плянуецца арганізаваць назіраньне падчас выбараў.

Болей навін