У Магілёве ў Дзень Волі прайшоў урачысты сход (фота)

28 сакавіка 2012 11:15  |  Грамадства

25 сакавіка у Магілёве адбыўся урачысты сход, прысвечаны Дню Волі. Падчас сходу яго ўдзельнікі азнаёміліся з гісторыяй утварэння БНР, у тым ліку з копіямі дакументаў таго часу. Пра гэта паведаміў намеснік гарадскога каардынатара БХД Алег Аксёнаў.

 

Таксама яны прынялі удзел у гістарычнай віктарыне, пераможцы якой атрымалі падарункі. Апроч таго, на сходзе ў выкананні барда прагучалі беларускія спевы, а мясцовыя паэты дэкламавалі вершы Янкі Купалы і свае ўласныя.

Удзел у падрыхтоуцы сходу прынялі сябры БХД і БНФ “Адраджэнне” горада Магілёва.

 

У Магілёве ў Дзень Волі прайшоў урачысты сход (фота)У Магілёве ў Дзень Волі прайшоў урачысты сход (фота)У Магілёве ў Дзень Волі прайшоў урачысты сход (фота)У Магілёве ў Дзень Волі прайшоў урачысты сход (фота)У Магілёве ў Дзень Волі прайшоў урачысты сход (фота)

Болей навін