Затрыманых у Воршы лідараў апазіцыі выпусці з залі суду

29 сакавіка 2012 17:36  |  Палітыка

У Воршы 29 сакавіка прайшоў працэс над лідарамі апазіцыі Анатолем Лябедзькам, Сяргеем Калякіным, Аляксандрам Атрошчанкавым. Пра гэта паведаміў аршанскі каардынатар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўген Анішчанка, які прысутнічаў у будынку суду.

 

Паводле яго словаў, сам суд праходзіць на трэцім паверсе, куды нікога не пускаюць.

 

15:15 У судзе у Воршы абвешчаны перапынак на 20 хвілін, бо затрыманыя хадайнічалі, каб ім далі магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі справы.

 

Як стала вядома, Аляксандр Атрошчанкаў таксама хадайнічаў, каб яму дазволілі, каб яго абараняў ягоны адвакат з Мінску. На гэта суддзя сказала, каб ён выбіраў сабе адваката з прадастаўленых трох аршанскіх.

 

18:30 На судзе сведкі-міліцыянты блыталіся ў сваіх паказаннях. Тым не менш, апазіцыйныя лідары былі прызнаныя вінаватымі ў бруднай лаянцы. Суд абавязаў кожнага з іх выплаціць па штраф у памеры 10 базавых велічыняў. Пасля гэтага іх вызвалілі з залі суду.

Болей навін