Заўтра вызваляецца Мікола Дземідзенка
Заўтра, 1 красавіка, а 20.20 з ізалятара на Акрэсціна мусіць выйсці намеснік старшыні Маладога Фронту, сябар БХД Мікалай Дземідзенка.
Нагадаем, Мікалай быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі напярэдадні Дня Волі, 22 сакавіка, падчас аблавы на актывістаў Маладога Фронту.