“За Волю” перадае ўсім палітвязням беларускамоўныя Бібліі

03 красавіка 2012 08:19  |  Грамадства

Праваабарончая каардынацыйная група “За Волю” заклікае грамадства перад Вялікаднём набыць і падарыць усім палітвязням Біблію.

 

У турме, як нідзе адчуваецца неабходнасць духоўнага пошуку, духоўнага ўмацавання. Біблія, Божае Слова, дапаможа палітвязням годна вытрымаць выпрабаванні, якія выпалі на іх долю, будзе іх лепшым сябрам. Перад Вялікаднём абавязак хрысціяніна ахвяраваць дзеля выратавання, дапамогі зняволеным, хворым, абяздоленым людзям.

 

Праваабарончая група “За Волю” аб’яўляе збор сродкаў для палітвязняў і іх сем’яў, сродкі пойдуць у тым ліку і для набыцця новага нядаўна выдадзенага перакладу беларускамоўнай Біблій. Ахвяравані можна перадаць на паседжанні групы “За Волю” у сераду а 16-й гадзіне на Чарнышэўскага 3-39 і штодня пасля ці перад малітвай за палітвязняў каля Чырвонага касцёла а 20-й гадзіне, альбо звязацца па тэлефоне +375296291761 (Ганна).

 

На дадзены момант сабрана 12 Бібліяў,  а палітвязняў 18. Палітвязням-каталікам, якія адзначаюць Вялікдзень 8 красавіка, праваабаронцы ўжо перадаюць Бібліі.

 

Будзьма салідарнымі! “Дзе Дух Гасподні – там Свабода” (2-е Карынцянаў 3:17)

Болей навін