Вынікі апытання супраць “Бітвы экстрасэнсаў” (фота)
Наша апытанне адносна перадачы “Бітва экстрасенсаў” на беларускім тэлебачанні выявіла вялікую разбежку пазіцый наведвальнікаў сайта. Удзел у апытанні ўзялі 220 чалавек.
Больш за 40% удзельнікаў выказаліся супраць паказу дадзенай перадачы. Але прычыны, па якіх яны гэта зрабілі, розныя. Так, 49 чалавек (22,27%) супраць, бо ў перадачы шмат магіі, а 40 (18,18%) – бо перадача ўводзіць у зман гледачоў.
Яшчэ 30% удзельнікаў галасавання (66 чалавек) хоць і лічаць саму перадачу шкоднай, але не падтрымліваюць ідэю забароны яе трансляцыі: 35 чалавек лічаць, што на БТ ёсць больш шкодныя перадачы, а 31 – што забаронамі нельга нічога дасягнуць.
Пры гэтым толькі 18,18% рэспандэнтаў (40 чалавек) падтрымліваюць тое, каб перадача ішла па тэлевізіі. 25 удзельнікаў галасавання (11,36%) абыякавыя да таго ідзе перадача ці не, бо не глядзяць яе.
З асобным поглядам пісьменніцы Галіны Каржанеўскай на вынікі галасавання можна азнаёміцца ў яе блогу.