У Берасьці ўтвораны Штаб “Народнага байкоту”
9 красавіка 2012 году на чарговым паседжаньні Берасьцейскай дэмакратычнай кааліцыі “Спадчына” быў створаны Берасьцейскі абласны штаб “Народнага байкоту”, куды ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх арганізацыяў БДК “Спадчына”, а таксама іншых грамадзкіх супольнасьцяў.
Штаб “Народнага Байкоту” вызначыўся са стратэгіяй і мэтадамі працы пад час плянуемай кампаніі байкоту.
З мэтаю эфэктыўнага правядзеньня кампаніі Штаб бярэ на сябе кіраваньне і каардынацыю над групамі грамадзянскай супольнасьці , якія пажадалі далучыцца да байкоту; спрыяе распаўсюду інфармацыі аб прычынах і мэтах кампаніі “Народны байкот”.
Штаб рэкамэндаваў арганізацыям БДК “Спадчына” актывізаваць працу ў гэтым кірунку з разнастайнымі сацыяльнымі і прафэсійнымі групамі насельнітва на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці.