На кватэру маладафронтаўцаў здзейснены налёт
Па словах маладафронтаўца, сябра БХД Рамана Васільева, месцазнаходжання аднаго з тых, хто жыў у гэтай кватэры – Паўла Сяргея, пакуль невядомае.
– Дамоў прыйшлі – дзверы адчыненыя, Паўла Сяргея няма. Калі яны былі ў нас – не ведаю. У кватэры ўсё перавернута, знік сцяг, балоны з фарбай, тканіна для расцяжак.
Па словах Рамана Васільева, магчыма, такім чынам міліцыя робіць прэвентыўныя меры напярэдадні “Чарнобыльскага шляху”, каб запалохаць яго ўдзельнікаў.
Зараз маладафронтаўцы кансультуюцца з праваабаронцамі адносна дзеянняў у гэтай сітуацыі. Напрыклад, магчымага звароту ў пракуратуру.