БХД шчыра віншуе Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнку з вызваленнем! (Першае відэа)

15 красавіка 2012 11:37  |  Галоўныя навіны

«Дух Гасподні на Мне; бо Ён памазаў Мяне зьвеставаць убогім і паслаў Мяне ацаляць зламаных сэрцам, прапаведаваць палонным вызваленьне, сьляпым празарэньне, адпусьціць спакутаваных на свабоду. абвяшчаць год Гасподняга спрыяньня». (Лк 4:18-19, паводле Іс 61: 1-2)

 

Сябры аргкамітэту БХД шчыра віншуюць палітвязняў Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнку з вызваленнем! Мы верым, што гэта сапраўдны Велікодны цуд ад Госпада, адказ на нашыя штодзённыя малітвы і вынік беларускай ды міжнароднай салідарнасці. Спадзяемся, што і астатнія палітвязьні хутка выйдуць на свабоду! Жыве Беларусь! Жыве з Богам!

 

Пра вызваленне былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з віцебскай калоніі “Віцьба-3” стала вядома ўвечары 14 красавіка, уначы ён вярнуўся з Віцебска ў Менск. А яго былая давераная асоба Зміцер Бандарэнка быў вызвалены зраніцы 15 красавіка і па абедзе вярнуўся ў Менск з Магілёўскай калоніі. Абодва былі асуджаныя за Плошчу-2010.

 

 

 

 

Відэа Радыё “Свабода”

 

 

 


Болей навін