Павал Севярынец: вельмі важна патрабаваць вызвалення ўсіх 16-і палітвязняў
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Павал Севярынец пракаментаваў вызваленне 14-15 красавіка палітвязняў Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі.
“Першае, што можна сказаць – дзякуй Богу! Вызваленне ў Вялікдзень і для саміх Андрэя і Змітра, і для іх сваякоў, і для ўсіх беларусаў, якія перажывалі і маліліся, – гэта знак: Хрыстос Уваскрос і Беларусь уваскрэсне”, – адзначыў ён.
“Зараз, напэўна, будзе паўза. Магчыма, праз тыдзень будзе зразумела, ці збіраюцца выпускаць астатніх. Мы ў першую чаргу павінны дамагацца вызвалення тых, каму найцяжэй: Каваленкі, Статкевіча, Дашкевіча. Вельмі важна патрабаваць вызвалення ўсіх 16-і палітвязняў, якія засталіся”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.
На дадзены момант за кратамі знаходзяцца наступныя палітвязні:
- Мікола Статкевіч
- Павал Севярынец
- Зміцер Дашкевіч
- Эдуард Лобаў
- Мікола Аўтуховіч
- Алесь Бяляцкі
- Ігар Аліневіч
- Аляксандр Францкевіч
- Мікола Дзядок
- Яўген Васьковіч
- Павал Сырамалотаў
- Арцём Пракапенка
- Сяргей Каваленка
- Аляксандр Круты
- Юры Чыгілейчык
- Аляксандр Малчанаў