Заўтра прэс-канферэнцыя па Чарнобыльскім шляху
Заўтра, 20 красавіка, адбудзецца прэсавая канферэнцыя з нагоды атрымання адказу з Менгарвыканкаму наконт правядзення мітынгу і шэсця “Чарнобыльскі шлях” 26 красавіка.
Заяўнікаў акцыі а 10-й гадзіне запрашаюць у Менгарвыканкам, каб удакладніць тэхнічныя моманты яе правядзення.
Пачатак прэс-канферэнцыі 20 красавіка а 12-й гадзіне па адрасе Чарнышэўскага 3-39. Запрашаем журналістаў.