Зварот родных палітвязняў, грамадскасці Беларусі да Рады Еўропы, Еўрапарламенту, кіраўнікоў еўрапейскіх краін і ЗША

20 красавіка 2012 08:06  |  Палітыка

Прадстаўнікі беларускай грамадскасці і сваякі палітвязняў 19 красавіка прынялі сумесны зварот да еўрапейскіх краін і ЗША.

 

Мы, удзельнікі чацвёртага Круглага Стала з назвай “Да Волі праз ахвяры і пакуты”

 

19 красавіка 2012 года звяртаемся да ўсіх палітыкаў эўрапейскіх краін і ЗША з заклікам: “Не спыняйцеся, будзьце прынцыповымі, не вядзіце з рэжымам ніякага дыялогу, пакуль не будуць вызвалены ўсе палітычныя вязні!”

 

Толькі дзякуючы вашай прынцыповай пазіцыі, вашай салідарнасці, вызвалены з-за кратаў кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і кіраўнік яго выбарчага штаба Зміцер Бандарэнка. Дыктатарскі рэжым пад ціскам вымушаны быў саступіць.

 

Мы заяўляем. што ў Рэспубліцы Беларусь на сённяшні момант за кратамі застаюцца 16 палітычных зняволеных – Статкевіч Мікола, Дашкевіч Зміцер, Лобаў Эдуард, Каваленка Сяргей, Бяляцкі Алесь, Аўтуховіч Мікалай, Севярынец Павал, Дзядок Мікалай, Аліневіч Ігар, Францкевіч Аляксандр, Сырамолатаў Павал, Пракапенка Арцём, Васьковіч Яўген, Чыгілейчык Юрый, Малчанаў Аляксандр, Круты Аляксандр.

 

Палітзняволеныя з’яўляюцца закладнікамі аўтарытарнага бесчалавечнага рэжыма Лукашэнкі, прадметам гандлю. Мы ведаем, што да іх ужываюцца катаванні, як фізічныя, так і маральныя, на іх ідзе беспрэцэндэнтны ціск. Зараз ад пазіцыі палітыкаў Еўропы і ЗША залежыць, ці вызваляць іх, ці пакінуць за кратамі на доўгія гады. Мы заклікаем вас быць шчырымі і цвёрдымі ў намаганні хуткага вызвалення палітычных вязняў Беларусі.

 

19.04.2012 

Шапуцька Ганна, Кім Таццяна, Дзядок Аляксандр,Рымашэўскі Віталь, Батура Яўген, Севярынец Таццяна,Аліневіч Валянціна,Францкевіч Таццяна, Царук Галіна, Зелко Таццяна, Малчанава Галіна,Леднік Ігар, Макаеў Алесь, Ханжанкоў Сяргей, Малашук Кацярына, Засценчык Алена, Багінская Ніна, Стома Ларыса, Талстая Алена, Сырамолатава Галіна, Пракапенка Аляксандр,Уласенка Таццяна, Парфянкоў Васіль, Садоўская Кацярына

 

Болей навін