У Беларусі зацвердзілі крытэрыі вызначэння палітвязняў (тэкст дакумента)
У сувязі з тым, што ў Рэспубліцы Беларусь да гэтага часу няма крытэрыяў вызначэння палітычных зняволеных і ў сувязі з тым, што ўлады Беларусі заяўляюць пра адсутнасць палітвязняў, фабрыкуючы супраць іх крымінальныя справы, па ініцыятыве Каардынацыйнай групы “За волю!”, якая аб’ядноўвае ахвяр палітычных рэпрэсій, іх родных і блізкіх, праваабаронцаў, ініцыятыўных грамадзян быў выпрацаваны і прыняты дакумент “Аб’ектыўныя крытэрыі палітычна матываваных пераследаў у Беларусі”.
Дакумент быў зацверджаны на пасяджэнні Экспертнай Рады па палітычных зняволеных 18 красавіка 2012 года.
Важна падкрэсліць, што ўдзельнікі Экспертнай Рады адмовіліся дзяліць палітвязняў на вязняў сумлення і проста палітвязняў, пакінуўшы для ўсіх катэгорый тэрмін “палітвязні”, матывуючы сваё рашэнне тым, што ва ўмовах сучаснай Беларусі, калі любога чалавека можна зрабіць крымінальнікам, калі прымус, катаванні, здзекі і фальсіфікацыі, якія прымяняюцца ўладай у дасудовым працэсе, а таксама адсутнасць справядлівага і аб’ектыўнага суда, такі падзел толькі уносіць блытаніну, падзяляе людзей, замінае вызваленню іх з турмаў.