Міністр юстыцыі Польшчы: Польскаму правасуддзю павінна быць сорамна

20 красавіка 2012 14:29  |  Палітыка

Міністр юстыцыі Польшчы Яраслаў Говін наведаў Беласток. Ён сустрэўся са студэнтамі юрыдычнага факультэта Беластоцкага ўніверсітэта, падчас сустрэчы міністр закрануў тэму беларускага палітуцекача, былога сябра Маладога Фронту, а сёння Беларуская Хрысціянскай Дэмакратыі  Андрэя Жукаўца.

 

Міністр Говін агучыў змены ў законе, якія павінныя аблегчыць працаўладкаванне. Размова ішла пра спіс з 370-ці прафесій, на якія патрэбныя ліцэнзіі і дадатковыя адукацыйныя курсы. Сярод такіх прафесій: таксіст, бібліятэкар, адвакат і судовы выканаўца.

 

На прэс-канферэнцыі Говін закрануў гучную справу беларускага палітуцекача Андрэя Жукаўца, справа якога разглядаецца ўжо амаль дванаццаць год. Беларуская пракуратура абвінаваціла яго ў вымантачванні банкаўскіх крэдытаў. Справу Жукаўца ўсё яшчэ разглядае польскі суд. За гэта польскаму правасуддзю павінна быць сорамна – сказаў міністр Яраслаў Говін:

 

– Міністэрства сочыць за гэтай справай і правярае вынікі, кожныя два тыдні мы атрымоўваем рапарты па гэтай справе. Маю надзею, што польская сістэма правасуддзя выканае сваю функцыю. Але ўсё ж такі вельмі сорамна, што дванаццаць год польскі суд не ў стане вынесці вырак па гэтай справе. Маё міністэрства адсочвае праблему парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Але магу запэўніць, што пракуратура ці суддзі, больш не зробяць нічога, што можна было б назваць падтрымкай рэжыму Лукашэнкі.


Андрэй Жукавец з 1999 года знаходзіцца ў Польшчы. Лукашэнкаўскія ўлады пераследуюць бізнесоўца за яго апазіцыйную дзейнасць. Афіцыйна Андрэя Жукаўца вінавацяць у вымантачванні 700 тысяч даляраў банкаўскіх крэдытаў.

Болей навін