У Беларусь прыбывае сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што ад 7 да 10 мая 2012 г. з візітам у Беларусі будзе Яго Эксцэленцыя Уладыка Цырыль Васіль (Cyril Vasil’), з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў), тытулярны Архібіскуп Толемайды ў Лібіі, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.
У дні, у якіх Беларусь святкуе Дзень Перамогі і ўзгадвае шматлікія ахвяры вайны, Каталіцкая Царква адзначае 70-ыя ўгодкі мучаніцкага подзвігу жыхароў рэгіёнаў Палесся і Слонімшчыны, спалення нацыстамі вёсак грэка-каталіцкай парафіі Бабровічы і арышту Апостальскага Экзарха грэка-католікаў Беларусі Антона Неманцэвіча, з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў).
Архібіскуп перадасць прывітанне ад Святога Айца і сустрэнецца з каталіцкімі біскупамі і вернікамі Беларусі, як лацінскага (рымскага) так і візантыйскага (грэка-каталіцкага) абраду, сустрэнецца з намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе, Спадаром Сяргеям Алейнікам і з Патрыяршым Экзархам ўсёй Беларусі, Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Яго Высокапраасвяшчэнствам Філарэтам.
Архібіскуп затрымаецца ў малітве на месцах пакутніцтва знішчаных супольнасцей і правядзе ў Мінску канферэнцыю на тэму “Значэнне хрысціянскага Ўсходу для Паўсюднай Царквы”, дзе таксама ўзначаліць Святую Імшу.
ДУШПАСТЫРСКАЯ ПРАГРАМА ВІЗІТА АРХІБІСКУПА КІРЫЛА,
САКРАТАРА КАНГРЭГАЦЫІ ЎСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ
ПАНЯДЗЕЛАК, 7 траўня 2012 г.
МІНСК
18:30 Малебен за горад Мінск, (у капліцы Грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтру св. Язэпа, вул. Аржанікідзэ д. 6)
У Малебне бяруць удзел Архібіскуп Кірыл (Васіль),
Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі,
Архібіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч
Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.
АЎТОРАК, 8 траўня 2012 г.
СЛОНІМ
15:30 Акафіст перад рымскай іконай Жыровіцкай Маці Божай (у рыма-каталіцкім касцёле св. Андрэя)
У Акафісце бяруць удзел Архібіскуп Кірыл (Васіль),
Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі
і Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
ІВАЦЭВІЧЫ
18:00 Боская Літургія (у рыма-каталіцкім касцёле ў Івацэвічах) – узначальвае Архібіскуп Кірыл (Васіль)
пры ўдзеле Апостальскага нунцыя у Беларусі Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці
і дапожнага Біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Вялікасельца.
СЕРАДА, 9 траўня 2012 г.
ХАТЫНЬ (мемарыял)
11:00 Святая Імша (якую ўзначаліць кс. Дэкан Уладзіслаў Завальнюк)
і Паніхіда за ахвяры вайны, якую ўзначаліць Архібіскуп Кірыл.
МІНСК
15:45 Касцёл святых Сымона і Алены – ніжні зал
Адкрыццё выставы акварэляў “Уніяцкая архітэктура Беларусі” (аўтарства Зміцера Мшара).
16:00 Канферэнц-зал Чырвонага касцёла – Канферэнцыя на тэму:
“Значэнне традыцыі Хрысціянскага Ўсходу для Сусветнай Царквы”;
удзельнічаюць святары, богапасвячаныя асобы, семінарысты, свецкія вернікі абодвух абрадаў.
17:15 Ніжні зал Чырвонага касцёла – Прэс-канферэнцыя Архібіскупа Кірыла.
19:00 Касцёл святых Сымона і Алены – галоўны храм
Святая Імша, якую служаць Апостальскі нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Архібіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Казанне прамовіць Архібіскуп Кірыл.