У Менску прайшла партыйная школа для менскіх актывістаў БХД (фота)
У Менску 1 і 9 траўня адбылася чарговая партыйная школа для менскіх актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Падчас навучання адбыліся лекцыі па наступных тэмах: Дзейнасць палітычных партый у Беларусі, планаванне і арганізацыя лакальных акцый, праца ў інтэрнэце і сацыяльных сетках ды напісанне прэс-рэлізаў.
Таксама падчас навучання прайшлі гарачыя дыскусіі на розныя тэмы мясцовай палітыкі.
“Адна з іх адсутнасць парковак каля шматпавярховых дамоў і праблемы, якія гэта выклікае сярод жыхароў. На гэтым прыкладзе былі распрацаваны паступовыя дзеянні для вырашэння дадзенай праблемы: збор подпісаў, асвятленне праблемы з дапамогай СМІ, сумесная праца з уладамі і атрыманне вынікаў, а таксама распавядалася пра усе акалічнасці, якія могуць паўстаць пры працы на розных узроўнях. Гэты праклыд і ня толькі паказаў як працаваць на мясцовым узроўні сярод насельніцтва”, – адзначыў удзельнік семінару Ігар Лабкоў.
Нагадаем, што 5-6 траўня партыйная школа прайшла ў Горадні.