Дземідзенку і Крамянецкаму далі па 10 сутак, Васільеву – 12
Суд Цэнтральнага раёну Менска вынес вырак па справе затрыманых 14 траўня ў сябе дома трох актывістаў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі і Маладога Фронту.
Міколу Дземідзенку і Зьмітра Крамянецкага арыштавалі на 10 сутак, Рамана Васільева – на 12 сутак. Іх зьвінавацілі ў дробных хуліганстве.
Васільеў, Дземідзенка і Крамянецкі некалькі дзён назад выйшлі на волю пасьля 15-суткавага арышту.
Сябры «Маладога фронту» зьвязваюць затрыманьні са стартам акцыі «Горад наш». У дзень гадавіны рэфэрэндуму 1995-га году актывісты МФ вывесілі нацыянальны сьцяг на Нямізе.