Ініцыятары руху “Беларусь для Хрыста” наведалі Горадню і Баранавічы
Ініцыятары хрысціянскага міжканфесійнага руху “Беларусь для Хрыста” Юлія Фралова, Аляксей Шэін і Уладзімір Гоман працягваюць сваю паездку па гарадах Беларусі. 15 траўня яны наведалі Горадню, а 16-га – Баранавічы.
У сустрэчах узялі ўдзел каля двух дзясяткаў чалавек. У Горадні гэта былі ў асноўным людзі сталага веку, вернікі каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкіх канфесій, у Баранавічах – грэка-каталіцкія вернікі.
“Сустрэчы прайшлі ў добрай і сяброўскай атмасферы”, – распавяла Юлія Фралова.