Павал Севярынец: урад у выгнанні мусіць узначаліць Пазьняк
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, палітвязень Павел Севярынец пракаментаваў ініцыятыву палкоўніка Уладзіміра Барадача аб стварэнні беларускага апазіцыйнага ўрада ў выгнанні.
«Урад у выгнанні (ці за мяжой) магчымы толькі пры выкананні двух пунктаў. 1. Ён павінен паўстаць пры блаславенні Рады БНР. 2. Урад павінен узначаліць Зянон Пазняк. Лепшай кандыдатуры для гэтага я не бачу. Пазняк — гэта правадыр, асабліва ў тыя моманты, калі стаіць пытанні аб жыцці і смерці нацыі і дзяржавы. Ён моцны лідар, хрысціянін. Калі Рада БНР не дасць блаславення, то я б не падтрымліваў такі ўрад».