У Берасці актывісты МХД падтрымалі палітвязняў (фота)

19 мая 2012 20:56  |  Галоўныя навіны

У Берасці ўвечары 19 траўня, актывісты моладзевага крыла Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі вывесілі расцяжку з тэкстам “Свабоду палітзвязням!”. Месцам для банэра яны абралі вуліцы Маскоўская за пару сотняў метраў ад супермаркета “Карона”.

 

Як патлумачыў актывіст МХД Уладзіслаў:

 

“Сёння за свае погляды ў турме па-ранейшаму застаюцца Мікалай Статкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Зміцер Дашкевіч, Павал Севярынец, Алесь Бяляцкі, Сяргей Каваленка і іншыя. Сотні людзей па ўсёй краіне штодня пераследуюцца рэжымам і пакутуюць ад яго здзекаў. Мы жадаем нагадаць грамадству, што яны жывуць у краіне, у якой немагчыма свабодна выказваць свае погляды, калі яны не падабаюцца аднаму хакеісту і аматару гарбаты з малінавым варэннем”.

 

“Наш банэр бачылі і кіроўцы машын, якія праязджаюць міма, і пешаходы. Будзем спадзявацца, яны задумаюцца аб тым, што адбываецца ў нашай краіне”, – адзначыў ён.

 

У Берасці актывісты МХД падтрымалі палітвязняў (фота)У Берасці актывісты МХД падтрымалі палітвязняў (фота)У Берасці актывісты МХД падтрымалі палітвязняў (фота)

 

Болей навін