У Гомелі адбылася прэзэнтацыя фільма «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён» (Фота)

21 мая 2012 09:01  |  Грамадства

19 траўня ў Гомелі адбылася прэзэнтацыя дакументальнага фільма «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён», прысвечанага сталінскім рэпрэсіям на Гомельшчыне.

На імпрэзу сабралася каля 30 чалавек. Вёў яе аўтар ідэі і каардынатар здымкаў фільма Кастусь Жукоўскі.

Перад пачаткам прагляду фільма Жукоўскі зачытаў пісьмовыя адмовы на запрашэнне на гэтую прэзэнтацыю ад першага сакратара гомельскай арганізацыі БРСМ Харулёва і ад кіраўнічкі ідэалагічнага аддзелу Гомельскага гарвыканкама Шыдлоўскай. Абодва адмовілі ва ўдзеле, спаслаўшыся на страшэнную занятасць суботнім вечарам. Ад абласнога КДБ і дэкана Гістарычнага факультэту Гомельскага Універсітэту адказаў увогуле не было.

Пасля паказу адбылося актыўнае абмеркаванне, а таксама віктарына паводле фільма і ўвогуле памяці пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне. Найлепшаму знаўцу гэтай тэмы, вядомаму беларускаму барду Андрэю Мельнікаву, які стаў пераможцам віктарыны, быў уручаны каштоўны прыз – фотапарат. Па заканчэнні сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі дыскі з фільмам пры ўмове перадаць іх для прагляду людзям, якія нічога не ведаюць пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне.

Таксама напрыканцы імпрэзы адбылася кароткая прэзэнтацыя відэаархіву былых вязняў ГУЛАГу, якую правяла каардынатар кампаніі «Пакаянне» аргкамітэту БХД Валерыя Чарнаморцава.

Наступную прэзэнтацыю дакументальнага фільма «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён» плануецца правесці ў Менску.

Фільм «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён» быў зняты ў 2011-2012 гадах актывістамі кааліцыі “Наша Альтэрнатыва”, куды ўваходзяць і актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Ён заснаваны на ўспамінах жыхароў розных раёнаў Гомельскай вобласці,  якія памятаюць часы сталінскіх рэпрэсій, страцілі падчас гэтых рэпрэсій сваіх сваякоў. Працягласць фільма 35 хвілін.

За час здымак аўтары фільма атрымалі дакументальныя паказанні сведак ад соцень жыхароў Гомельшчыны. Грунтуючыся на гэтых ўспамінах пра жахлівыя злачынствы 1930-1953-х гадоў, аўтары фільма сцвярджаюць, што «Лінія Сталіна» — гэта не абарончы рубеж у Менскай вобласці, а лінія тэрору і рэпрэсій таталітарнай улады супраць уласнага народа, якая прайшла амаль праз кожную сям’ю і працягваецца да нашых дзён.

Гэты фільм — не першая спроба гомельскіх актывістаў распавесці пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне. У 2007-м годзе актывісты знялі аматарскі дакументальны фільм на гэтую ж тэму «Лес смерці».

Нагадаем, першапачаткова прэзэнтацыю фільма планавалася ў канферэнц-залі гомельскага гатэлю «Турыст», але за 3 дні да імпрэзы кіраўніцтва гатэлю нечакана скасавала дамову, спаслаўшыся на запланаваны рамонт.

Болей навін