Віталь Рымашэўскі: Кітай далучаецца да рабавання беларускай эканомікі

21 мая 2012 15:56  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі лічыць, што супрацоўніцтва ў сённяшніх умовах Беларусі і Кітая не прынясе карысці беларускаму народу і беларускай эканоміцы. Такім чынам ён пракаментаваў заявы кіраўнікоў краіны аб беспрэцэдэнтным узроўні адносінаў паміж Беларуссю і Кітаем.

 

“Беларусі было б карысным супрацоўніцтва з Кітаем, найперш эканамічнае, калі б мы мелі свабодныя эканамічныя стасункі з краінамі Еўрапейскага Звязу, на рынак якіх перадусім і арыентаваны Кітай, калі прыходзіць у Беларусь. Але ў сённяшніх умовах фактычнай ізаляцыі Беларусі на міжнароднай арэне, куды краіну загнала палітыка уладаў, такія заявы не змяшчаюць у сабе нічога, апроч піяру”, – адзначыў ён.

 

“Фактычна кітайскі бізнэс далучаецца да рабавання Беларусі, у якім ужо ўдзельнічае Расія. Ад такога “супрацоўніцтва” беларускі народ, беларуская эканоміка нічога не атрымаюць. У сённяшніх умовах Кітай проста скарыстаецца сітуацыяй, каб выкарыстаць беларускія рэсурсы”, – лічыць Віталь Рымашэўскі.

Болей навін