Міколу Дземідзенку зь ізалятару завезьлі ў шпіталь
Намесьніка старшыні МФ, сябра БХД Міколу Дземідзенка зь ізалятара па зав. Акрэсьціна завезьлі ў шпіталь з-за ціску.
Аб гэтым стала вядома 22 траўня зраніцы. Мікола сам патэлефанаваў паплечнікам і паведаміў, што знаходзіцца ў 9-ым шпіталі па вул. Сямашка. На думку, Міколы, яго могуць вярнуць назад у ЦІП ужо сёньня.
Міколу Дземідзенку апошні раз затрымалі 14 траўня пост-фактум пасьля зьяўленьня ў Менску нацыянальнага сьцяга ў гадавіну ганебнага рэферэндума аб зьмене сымболікі. Юнак прабыў на свабодзе толькі тры дні пасьля мінулага арышту за Чарнобыльскі шлях.