У Берасці і Бабруйску распавялі, чаму варта маліцца за Беларусь
Ініцыятары хрысціянскага міжканфесійнага руху Юлія Фралова, Аляксей Шэін і Уладзімір Гоман наведалі Берасце і Бабруйск, дзе падчас сустрэчаў з мясцовымі хрысціянскімі і грамадскімі актывістамі распавялі, чаму варта маліцца за Беларусь.
“Людзі з разуменнем ставіліся да гэтай ідэі. У наш час, калі людскімі сіламі выправіць сітуацыю ў краіне немагчыма, мы як вернікі мусім звярнуцца па Божую дапамогу, па Божае дабраславенне”, – адзначыў Аляксей Шэін.
Ён таксама паведаміў, што ў чэрвені плануецца наведаць Мазыр, Гомель і Магілёў.