Вярхоўны Суд адмовіў у разглядзе скаргі на нерэгістрацыю БХД: наперадзе зварот у ААН

23 мая 2012 10:48  |  Галоўныя навіны

Кіраўніцтва аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” атрымала адказ з Вярхоўнага Суду на скаргу на адмову ў разглядзе Вярхоўным судом скаргі на Міністэрства юстыцыі за адмову ў рэгістрацыі БХД. Адказ з ВС – адмоўны.

 

Як паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, дадзены адказ з’яўляецца дакладнай копіяй папярэдняга. Адзінае яго адрозненне – наступны сказ: “падставаў для адмены пастановы суддзі не знаходжу”.

 

“Тут усё відавочна. І перадусім пазіцыя рэжыму да рэгістрацыі БХД. Вярхоўны суд нават адмовіўся разледзець тыя парушэнні закону, якія ўчыніў Мінюст падчас адмовы ў рэгістрацыі. У такім разе ў нас не застаецца іншага выбару, як падаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Для гэтага ў нас ёсць усе падставы”, – адзначыў ён, падкрэсліўшы, што ў Беларусі, на жаль, няма незалежнай судовай сістэмы. 

Болей навін