У Берасці актывісты МХД і РПСС вывесілі банэр “Лука – злодзей і хлус” (Фота)

24 мая 2012 10:21  |  Галоўныя навіны

23 траўня, каля шасці гадзін вечара актывісты моладзевага крыла Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і РПСС вывесілі банэр на аўтамабільным мосце ў мікрараёне Бярозаўка. Кіроўцы, якія праязджалі міма, бачылі тэкст “Лука злодзей і хлус”.

 

Як патлумачыў актывіст БХД Міхал, “час акцыі абраны не выпадкова – усе едуць дадому пасля працы і колькасць машын узрастае ў некалькі разоў“. Актывіст РПСС Павал дадаў:

Гэта ўжо не першы вывешаны намі банэр – мы будзем і далей імкнуцца данесці да грамадства, што нашу краіну раскрадалі і цынічна хлусяць па тэлевізары.

Банэр правісеў на мосце трохі больш за гадзіну, пасля чаго быў зняты “пільнай” міліцыяй.

 

У Берасці актывісты МХД і РПСС вывесілі банэр "Лука - злодзей і хлус" (Фота)У Берасці актывісты МХД і РПСС вывесілі банэр "Лука - злодзей і хлус" (Фота)У Берасці актывісты МХД і РПСС вывесілі банэр "Лука - злодзей і хлус" (Фота)

Болей навін