Уладзімера Яроменка з Акрэсьціна вязуць у Маскоўскі суд

24 мая 2012 11:29  |  Палітыка

Калі будзе разглядацца справа палітвязьня і ў чым яго вінавацяць, пакуль не вядома, паведаміла «Свабодзе» Кася Галіцкая.

 

Галіцкая дадала, што ў суд Маскоўскага раёну Менску ўжо паехаў адвакат Уладзімера Яроменка.

Пра тое, што актывіст «Маладога фронту» знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, стала вядома раніцай.

Хлопца павінны былі выпусьціць з турмы на Акрэсьціна 23 траўня. Ён адбываў 7-суткавыарышт. Аднак сябры і паплечнікі, якія прыйшлі сустракаць, яго так і не дачакаліся. Хоць міліцыянты цьвердзілі, што адпусьцілі вязьня ў час.

Уладзімер Яроменак — былы палітвязень, асуджаны за падзеі на Плошчы 19 сьнежня 2011 году.

Сёлета яму прызначылі прэвэнтыўны нагляд.

Болей навін