Павал Севярынец сустрэўся з чытачамі ў Глыбокім
Учора лідэр БХД Павал Севярынец наведаў Глыбокае, дзе сустрэўся з чытачамі і прэзентаваў свае новыя кнігі.
7 кастрычніка у Глыбокім адбыліся прэзентацыі кніг Паўла Севярынца “Люблю Беларусь” і “Маладафронтаўцы” (у суаўтарстве з Настай Палажанкай).
Зала, у якой праводзілася сустрэча была перапоўненая. Глыбачане з дадавальненнем прыйшлі на сустрэчу каб пазнаёміцца з новымі творамі Паўла Севярынца, а таксама задаць пытанні наконт дзейнасці “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.