Польшчу просяць разабрацца са справамі беларускіх палітычных уцекачоў
4 траўня адпаведны зварот паступіў ва Упраўленне па справах замежнікаў у Варшаве. Яго ініцыявалі арганізацыі Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”, “Еўрапейская Беларусь”, “Малады Фронт”, “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і “Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі”. Прадстаўнікоў арганізацый непакоіць той факт, што беларусы Андрэй Пыжык і Валеры Грыцук не прызнаюцца польскім бокам палітычнымі ўцекачамі. Упраўленне займаецца разглядам іхніх справаў ужо шмат гадоў. Аднак прыняць рашэнне ці лічыць беларусаў палітычнымі ўцекачамі дагэтуль не можа.
Акрамя таго беларускія актывісты хочуць сустрэцца з кіраўніцтвам упраўлення, каб высветліць акалічнасці справаў Андрэя Пыжыка і Валерыя Грыцука. Беларусы не выключаюць, што ў справах Грыцука і Пыжыка польскімі ўладамі былі дапушчаныя парушэнні і злоўжыванні.
Былы следчы з Жодзіна, Андрэй Пыжык, у 2006 годзе адмовіўся фабрыкаваць крымінальную справу супраць Аляксандра Камароўскага, кіраўніка аб’яднання ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы айчыны». За гэта паплаціўся кар’ерай і быў вымушаны з’ехаць з краіны.
Андрэй Пыжык распавядае, як фабрыкавалі справу апазіцыянера
Валер Грыцук – грамадскі дзеяч і былы дэпутат Першамайскага раённага Савету Мінску ад партыі “Беларускі народны фронт”. У 2002 годзе быў вымушаны з’ехаць у Польшчу.