У Горадні памяць айцоў-заснавальнікаў БХД ушанавалі ў Фарным касцёле (Фота)

25 мая 2012 15:08  |  БХД

Адмысловымі малітвамі ўшанавалі ў гарадзенскім Фарным касцёле чальцы абласной філіі БХД памяць і 95-гадовы юбілей  заснавання прамацеры Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі – Беларускай Хрысціянскай Злучнасці.

 

У памяць айцоў заснавальнікаў – Адама Станкевіча і Вінцэнта Гадлеўскага -былі запаленыя свечкі і лампадкі, а таксама прачытаныя ў іх гонар малітвы. 

 

Малітвы і акцыі ўшанавання памяці айцоў Адама Станкевіча, Вінцэнта Гадлеўскага і іншых ксянзоў-заснавальнікаў БХД гэтымі днямі праходзяць у многіх мясцінах Беларусі. У прыватнасці, яны ўжо адбыліся ў Мосары, Глыбокім і Гомелі.

 

У Горадні памяць айцоў-заснавальнікаў БХД ушанавалі ў Фарным касцёле (Фота)У Горадні памяць айцоў-заснавальнікаў БХД ушанавалі ў Фарным касцёле (Фота)У Горадні памяць айцоў-заснавальнікаў БХД ушанавалі ў Фарным касцёле (Фота)У Горадні памяць айцоў-заснавальнікаў БХД ушанавалі ў Фарным касцёле (Фота)У Горадні памяць айцоў-заснавальнікаў БХД ушанавалі ў Фарным касцёле (Фота)

Болей навін