У Паставах памяць Станкевіча і Гадлеўскага ўшанавалі хвілінай цішыні і малітвамі (Фота)

25 мая 2012 15:33  |  БХД

У Паставах мясцовыя актывісты БХД ушанавалі памяць знакамiтых святароў, лідараў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў міжваенны перыяд Адама Статкевiча i Вiнцэнта Гадлеўскага ў мясцовым касцёле Святога Антонiя Падуанскага. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў мясцовы актывіст Уладзімір Казлоўскі.

 

У гонар святароў былi ўрачыста ўскладзеныя кветкi i запаленыя лампадкi. Пасля чаго іх памяць ушанавалі хвілінай цішыні. 26 траўня адбудзiца малiтва за супакой спачылых заснавальнікаў БХД.

 

Малітвы і акцыі ўшанавання памяці айцоў Адама Станкевіча, Вінцэнта Гадлеўскага і іншых ксянзоў-заснавальнікаў БХД гэтымі днямі праходзяць у многіх мясцінах Беларусі. У прыватнасці, яны ўжо адбыліся ў Мосары, ГлыбокімГомелі і Горадні, а таксама непадалёк ад сыбірскага гораду Тайшэт (Расея), дзе загінулі Адам Станкевіч і Андрэй Цікота.

 

У Паставах памяць Станкевіча і Гадлеўскага ўшанавалі хвілінай цішыні і малітвамі (Фота)

Болей навін