Слонімскія сябры БХД прыгадалі Адама Станкевіча (Фота)
Слонімскія сябры БХД у двары кляштара ля касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме правялі акцыю, прысвечаную памяці беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча Адама Станкевіча.
У касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме ў 1938-1939 гадах служыў Адам Станкевіч, якога польскія ўлады за беларускасць выслалі з Вільні. Адам Станкевіч праслужыў у Слоніме адзін год і вярнуўся ў Вільню.
Сябры БХД каля крыжа паставілі партрэт Адама Станкевіча, усклалі кветкі і выступілі з прадмовай, у якой прыгадалі слонімскі перыяд вялікага беларуса.
Малітвы і акцыі ўшанавання памяці айцоў Адама Станкевіча, Вінцэнта Гадлеўскага і іншых ксянзоў-заснавальнікаў БХД гэтымі днямі праходзяць у многіх мясцінах Беларусі. У прыватнасці, яны ўжо адбыліся ў Мосары, Глыбокім, Гомелі, Горадні і Паставах, а таксама нездалёк ад сыбірскага гораду Тайшэт (Расея), дзе загінулі Адам Станкевіч і Андрэй Цікота.