У Асіповічах памяць заснавальнікаў БХД ушанавалі кветкамі (фота)

27 мая 2012 11:50  |  Палітыка

У Асіповічах мясцовыя актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі таксама далучыліся да ўшанавання памяці айцоў-заснавальнікаў БХД. Пра гэта прэсавай службе распавёў сябар БХД, дэпутат Асіповіцкага райсавету Аляксей Цюлькоў.

 

Актывісты на знак памяці ўсклалі кветкі ля мясцовага касцёла Божай Міласэрнасці, а таксама памаліліся за супакой спачылых папярэднікаў.

 

Малітвы і акцыі ўшанавання памяці айцоў Адама Станкевіча, Вінцэнта Гадлеўскага і іншых ксянзоў-заснавальнікаў БХД гэтымі днямі праходзяць у многіх мясцінах Беларусі. У прыватнасці, яны ўжо адбыліся ў Мосары, ГлыбокімГомеліГорадні, Слоніме, Менску і Паставах, а таксама нездалёк ад сібірскага гораду Тайшэт (Расея), дзе загінулі святары Адам Станкевіч і Андрэй Цікота.

 

У Асіповічах памяць заснавальнікаў БХД ушанавалі кветкамі (фота)У Асіповічах памяць заснавальнікаў БХД ушанавалі кветкамі (фота)У Асіповічах памяць заснавальнікаў БХД ушанавалі кветкамі (фота)

Болей навін