У Менску адбылася паніхіда, прысьвечаная Максіму Багдановічу
25 траўня ў Сьвята-Пятра-Паўлаўскім саборы Менска адбылася традыцыйная паніхіда па выбітным беларускім паэце і пачынальніку беларускага нацыянальнага адраджэньня – Максіму Багадановічу. Штогод прыхільнікі творчасцьці Максіма і наогул усе, каму дарагая памяць аб беларускім геніі, зьбіраюцца ў храме на Нямізе, каб памаліцца на роднай мове за вечны спачын яго душы.
Сёлетнюю паніхіду вёў пратаіярэй айцец Максім, а суправаджаў набажэнства – хор брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў. “Сымбалічна, што прозьвішча айца Максіма – Багадановіч, і магчыма гэты факт таксама спрыяў ягонай бездакорна чыстай беларускай мове”, – адзначыў сябар аргкамітэту БХД Анатоль Астапенка.
“Калі мы губляем памяць аб нашых лепшых беларусах, то мы, тым самым, губляем сваю будучыню”, – падкрэсліў ён.