Пад Паставамі прайшла сустрэча сябраў і прыхільнікаў БХД (фота)
Каля Паставаў з 25 па 26 траўня сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі зладзілі пiкнiк у гонар святароў Адама Статкевiча i Вiнцента Гадлеўскага. На гэты пiкнiк прыйшло шмат людзей, якiя з удзячнасцю ўшанавалi іх памяць.
Потым была футбольная гульня памiж камандамi, а затым – шашлык і святочны стол, за якім размаўлялi пра святароў i хрысцiянства.
“Размова праходзiла файна i сцiпла. Пасля яе засталiся сустракаць світанак, якi быў вельмi цудоўны”, – адзначыў мясцовы каардынатар БХД Уладзімір Казлоўскі.