Пад Гомлем і Кобрынем прайшлі сустрэчы сябраў і прыхільнікаў БХД (фота)
Пад Гомлем і Кобрынем прайшлі нефармальныя сустрэчы-пікнікі гомельскіх і берасцейскіх абласных актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Удзел у пікніку пад Гомелем узялі 18 чалавек. Напачатку сустрэчы перад імі выступіў гомельскі абласны каардынатар БХД Юры Клімовіч, які распавёў пра гісторыю ўтварэння партыі, якая 25 траўня святкавала сваё 95-годдзе. Апроч таго, актывісты ўзгадалі ў супольнай малітве ўсіх заснавальнікаў БХД, якія загінулі падчас рэпрэсій.
Берасцейскія ж актывісты вырашылі выехаць на пікнік пад Кобрынь. У гэтай сустрэчы ўдзельнічалі каля 25 чалавек, у тым ліку і сустаршыня БХД Георгі Дзмітрук.
“Цудоўна пасядзелі, паразмаўлялі, абмеркавалі сучасную сітуацыю, за цудоўнымі шашлыкамі правялі мікранараду. Усё было цудоўна, паболей бы такіх сустрэч”, – адзначыў сустаршыня БХД.