Заўтра Круглы стол, прысвечаны кампаніі салідарнасці з маладафронтаўцамі
30 траўня а 12-й гадзіне ў Менску па адрасе Чарнышэўскага, 3 адбудзецца круглы стол, прысвечаны кампаніі салідарнасці з маладафронтаўцамі.
Запрашаюцца ўсе палітыкі, беларуская інтэлігенцыя, грамадскія дзеячы, праваабаронцы, юрысты, проста неабыякавыя грамадзяне, якія хвалююцца за моладзь, якія нязгодныя мірыцца з гвалтам і беззаконнем гэтай улады.
Будзьма салідарнымі!