3 чэрвеня адбудзецца круглы стол аб перспектывах развіцця Хрысціянскай Дэмакратыі ў Беларусі
3 чэрвеня ў Менску адбудуцца круглы стол і святочная імпрэза з нагоды заснавання Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ( 95-й гадавіны ад з’езду Беларускага Каталіцкага Святарства 24 і 25 траўня 1917 года ў Мінску).
Праграма круглага стала.
“Перспектывы развіцця Хрысціянскай Дэмакратыі ў Беларусі.
Гістарычныя і сацыяльныя перадумовы.”
пачатак :12.00.
3 чэрвеня 2012 года,
Мінск, вул. Чарнышэўскага — 3
11.30-12.00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
12.00-12.30 – 1-я панэль: “Хрысціянская Дэмакратыя ў гісторыі Беларусі”
Выступы:
– “Хрысціянская Дэмакратыя ў гісторыі Беларусі. Ідэалагічныя падыходы і практычная дзейнасць” А. Спіцын
– “Праблемы адраджэння Хрысціянскай Дэмакратыі ў постсавецкі перыяд” А.Астапенка
12.30-12.45 – дыскусія, адказы на пытанні
12.45-13 15 – 2-я панэль – “Роля Хрысціянскай Дэмакратыі ў сучаснай палітыцы”
Выступы:
– “Хрысціянская Дэмакратыя ў палітыцы заходне-еўрапейскіх краін” А. Шамякін
– “Глабальныя выклікі сучаснай цывілізацыі. Каштоўнаснае вымярэнне” Г. Грушавы
13.15-13.30 дыскусія, адказы на пытанні
13.15-13.40 – перапынак на каву
13.40-14. 40 – 3-я панэль – “Хрысціянская Дэмакратыя ў сучаснай Беларусі”
Выступы:
– “Правы цэнтр у сучаснай Беларусі” У. Роўда
– “Аналіз магчымасці развіцця сацыяльнай гаспадаркі як мадэлі для эканомікі
Беларусі на ўзор Нямеччыны” Dr. S. Lukin
– “Сацыяльная база Хрысціянскай Дэмакратыі ў Беларусі” С. Нікалюк (НІСЭПД)
– “Станаўленне сучаснай БХД. Стратэгія развіцця” Д. Кухлей
14.40-15.00 – дыскусія, адказы на пытанні
Гэты год 2012 Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) аб’явіла годам Памяці ксяндзоў Адама Станкевіча і Вінцэнта Гадлеўскага. 6 студзеня 2012 года мы адзначалі 120-годдзе народзінаў Адама Станкевіча, беларускага ксяндза, гісторыка, выдаўца, грамадскага дзеяча і пакутніка, які скончыў жыццё ў савецкім ГУЛАГУ. Адзін з заснавальнікаў і лідараў Хрысціянскай Дэмакратычнай Злучнасці, адзін з ініцыятараў правядзення і ўдзельнік з’езду Беларускага Каталіцкага Святарства 24 і 25 траўня 1917 года ў Менску, Вінцэнт Гадлеўскі ўдзельнічаў ва Усебеларускім з’ездзе, абіраўся ў Раду БНР, а ў 1926-м, у 38 гадоў, разам з ксяндзом Адамам Станкевічам узначаліў Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю, вядучую незалежніцкую партыю Заходняй Беларусі. Сёлета, на каталіцкае Раство, спаўняецца 70 год з дня ахвяры айца Вінцэнта Гадлеўскага.
Ксяндзы Адам Станкевіч і Вінцэнт Гадлеўскі – вялікія Беларусы, якія ахвяравалі сваё жыццё за Беларусь. Ушанаванне іх памяці з’яўляецца нашым супольным абавязкам.