Дзяніс Садоўскі: у ніводнай дыктатарскай краіне няма палітвязняў

06 чэрвеня 2012 13:48  |  Палітыка

Адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі пракаментаваў заявы расейскага амбсадара ў Менску Аляксандра Сурыкава пра тое, што ў Беларусі няма палітвязняў, бо ў беларускім заканадаўстве няма такога тэрміну.

 

“Пазіцыя абмасадара абсалютна не здзіўляе. Яна цалкам паўтрае тое, што кажа пра палітвязняў Аляксандр Лукашэнка, які таксама заяўляе, што ў Беларусі іх няма. Ні Беларусь, ні Расея не з’ўляюцца дэмакратычнымі краінамі, у якіх бы ўлады абіраліся і змяняліся, была б незалежная судовая сістэма і гэтак далей. Таму не дзіва, што выказванні прадстаўнікоў двух рэжымаў гучаць ва ўнісон”, – адзначыў ён.

 

“Увогуле, панятак “палітвязень” не існуе ў большасці дыктатарскіх краінах, бо дыктатуры гэта нявыгадна. Дыктатуры выгадна, каб палітвязняў лічылі простымі злачынцамі, хуліганамі, здраднікамі ці шпіёнамі, як у савецкім саюзе. Таму беларускія ўлады тут нічога новага не прыдумалі”, – лічыць Дзяніс Садоўскі.

Болей навін