Да Яўгена Васьковіча перасталі прыходзіць нават капэрты
Да актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязня Яўгена Васьковіча перасталі даходзіць нават капэрты ад дасылаемых яму лістоў. Пра гэта ён паведаміў у лісце да сваіх сваякоў.
У сувязі з гэтым палітвязень просіць усіх людзей, якія пішуць яму, дасылаць заказныя лісты. Ён спадзяецца, што да яго будуць даходзіць хаця б квітанцыі і ён будзе ведаць, хто яму лістуе.
Яўген Васьковіч таксама адзначыў, што за апошні час не атрымліваў ніякіх папярэджанняў. Калі сітуацыя не зменіцца, то 8 жніўня можа адбыцца камісія па пераводзе яго ў турму адкрытага тыпу.
Палітвязень таксама адзначыў, што пасля пераводу яго ў закрытую турму яму не прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Пры гэтым ён паведаміў, што да гэтага яму неаднаразова рабілі такія прапановы.
Адчувае сябе Яўген бадзёра і перадае ўсім прывітанні. Адзначае, што піша лісты ўсім, хто яго падтрымлівае, але не ведае, ці яны даходзяць.