Заўтра ў Слоніме судзяць актывістку БХД, якую збілі міліцыянты

11 чэрвеня 2012 10:33  |  Палітыка

Заўтра, 12 чэрвеня, у Слоніме пройдзе суд над актывісткай БХД Вольгай Пансевіч, якую збілі міліцыянты. Яе вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі і нецэнзурнай лаянцы.

 

Нагадаем, што, па словах Вольгі Пансевіч, 21 красавіка  на вуліцы Хлюпіна ў Слоніме прыкладна ў 19:30 да яе падышлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і прапанавалі паехаць з імі ў аддзел. Жанчына адмовілася. Тады яны сілай яе скруцілі і запіхнулі ў машыну, пры гэтым наносілі ўдары рукамі і нагамі, надзелі кайданкі і завезлі ў аддзел. Там змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У ізалятары трымалі трое сутак, збівалі, ставілі ў позу “ластаўкі”.  Жанчына сказала, што будзе абскарджваць такія дзеянні міліцыі.

 

У адказ 30 траўня актывістку азнаёмілі са складзенымі на яе двума пратаколамі, разгляд якіх і адбудзецца 12 чэрвеня. Заклікаем падтрымаць Вольгу Пансевіч.

Болей навін