У Магілёве прайшла справаздачная канферэнцыя БХД (фота)
10 чэрвеня ў Магілёве прайшла справаздачная канферэнцыя. Удзельнікі заслухалі справаздачныя даклады гарадской (Алег Аксёнаў), раённых (Аляксей Цюлькоў, Жанна Шчарбініна, Алесь Балодзін) суполак БХД і абласнога каардынатара Таісіі Кабанчук. З дакладам выступіў і каардынатар створанай ў гэтым годзе суполкі МХД.
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, які таксама браў удзел у канферэнцыі, распавёў пра сучасныя абставіны дзейнасці і найбольш прыярытэтныя напрамкі працы, распрацаваны план дзеяння на бліжэйшы час.
Пасля заканчэння канферэнціі адбылася сустрэча Віталя Рымашэўскага з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў Магілёўшчаны па пытанні байкоту.